"Лета ў горадзе"

Канал "Культура" Беларускага радыё завяршыў фотаконкурс "Лета ў горадзе". У сувязі з недасканалай сістэмай карыстальніцкага галасавання пераможцаў абіралі дзве каманды журы замест аднаго прафесійнага.

Прадстаўляем пераможцаў паводле меркавання прафесійнага журы на чале з мастацтвазнаўцам Юрыем Івановым:

Гран-пры - Наталля Альхова. "Ля фантана на Кастрычніцкай плошчы"

 

1 месца - Ягор Бабій. "Хлопчык назірае за выступленнем артыстаў у Музычным завулку"

 

2 месца - Ігар Чышчэня. "Баскетбаліст"

 

3 месца - Алег Давыдчык. "Дзяўчына на балконе"

 

Спецыяльны прыз - Юлія Цімафеева. Серыя " Летні Мінск"

 

 

Журы канала "Культура" на чале з дырэктарам Кацярынай Агеевай:

Гран-пры - Міхаіл Калычка. "Каханне"

 

Спецыяльныя прызы:

Стас Сальнікаў. Фотарэпартаж з гістарычнай рэканструкцыі "Апошні мірны дзень 21 чэрвеня 1941 года ў Брэсце"

 

Андрэй Тамкевіч. Лепшы мастацкі вобраз дзіцячага натхнення - "Фэст "У госці да Лепельскага Цмока""

 

Дзіна Коршунава. Цікавасць да культурнага жыцця сталіцы - серыя фатаграфій з розных мерапрыемстваў ў Мінску

 

Уручэнне ўзнагарод удзельнікам адбудзецца 19 верасня ў 18:30 ў Вялікай студыі Дома радыё падчас прэзентацыі новага вяшчальнага сезона канала "Культура".


Сохранить

Сохранить