SMS-эфір

Умовы размяшчэння SMS у эфіры канала “Культура” Беларускага радыё:

Паведамленні прымаюцца з мабільных тэлефонаў аператараў GSM (VELCOM, МТС, LIFE:).

Каб прыняць удзел у інтэрактыве, неабходна адправіць SMS, напісанае кірыліцай або ў транслітарацыі, на кароткі нумар 1029. У адказ абанент атрымае SMS-апавяшчэнне, што яго паведамленне прынята да апрацоўкі.

Кошт аднаго SMS (з улікам падатку 25%) на нумар 1029:

Velcom - 1 рубель

life - 1,14 рубля

МТС - 1,04 рубля 

Калі адно SMS змяшчае больш за 160 сімвалаў у транслітарацыі і/ці больш за 70 сімвалаў у кірыліцы, яно будзе аўтаматычна падзелена на некалькі SMS, кожнае з якіх тарыфікуецца асобна. 

Правілы фарміравання SMS:

  • да публікацыі прымаюцца аб'явы, тэкст якіх не супярэчыць патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
  • прымаюцца аб'явы толькі прыватнага характару, якія не змяшчаюць інфармацыю для забеспячэння пастаяннага або часовага бізнесу.
  • паведамленне можа быць не агучана, калі не адпавядае правілам фарміравання паведамленняў. Пры гэтым паслуга лічыцца аказанай, і грошы спісваюцца з рахунку абанента.

Тарыфікуюцца, але да эфіру не дапускаюцца SMS:

  • якія змяшчаюць абразлівыя выказванні ў адрас Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, органаў дзяржаўнага кіравання;
  • што супярэчаць агульнапрынятым нормам этыкі і маралі;
  • якія змяшчаюць прапаганду вайны і гвалту;
  • якія заклікаюць да захопу ўлады, гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу, парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці рэспублікі;
  • што змяшчаюць звесткі, якія складаюць дзяржаўную таямніцу;
  • якія заклікаюць да ўчынення дзеянняў, якія караюцца ў крымінальным парадку;
  • якія распаўсюджваюць інфармацыю ад імя палітычных партый або іншых грамадскіх аб'яднанняў;
  • што змяшчаюць камерцыйную інфармацыю арганізацый і прыватных прадпрымальнікаў;
  • якія змяшчаюць прапановы паслуг, куплі-продажу;
  • што змяшчаюць матэрыялы судовай вытворчасці, дазнання, папярэдняга следства і судовых спраў, а таксама матэрыялы, атрыманыя ў выніку правядзення аператыўна-вышуковай дзейнасці;
  • якія не адпавядаюць літаратурным нормам дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь, якія маюць двухсэнсоўны змест, зневажальны падтэкст, непрыстойныя намёкі, што змяшчаюць нецэнзурныя выразы, слэнг, жарганізмы, дыялектызмы і інш.;
  • з указаннем нумара тэлефона, які адрозніваецца ад нумара, з якога было адпраўлена паведамленне.

У выпадку неадпаведнасці правілам паведамленне не будзе гучаць у эфіры, аднак кошт SMS-запыту будзе спісаны згодна з ўстаноўленымі тарыфамі для гэтай паслугі. 

Факт адпраўлення абанентам SMS на нумар 1029 сведчыць пра яго згоду з пазначанымі тарыфамі, умовамі і правіламі. 

SMS прымаюцца і апрацоўваюцца толькі падчас гучання радыёперадачы ў прамым эфіры, калі іншае не абумоўліваецца вядучым. Папярэднія заяўкі не разглядаюцца.

Вядучы прамога эфіру мае права рэдагаваць паведамленні.

Спіс праграм з паслугай SMS

“У рытме дня”

Панядзелак-пятніца – 07:00–09:00

“Дыялогі пра культуру”

Панядзелак-пятніца – 12:15–13:00

“У кампаніі з «Культурай»”

Панядзелак-пятніца – 13:00–14:00

“Рэтра-хіт”

Нядзеля – 10:30–11:15