2017 у Нясвіжы стаў годам ушанавання заслуг Міхаіла Казіміра "Рыбанькі"

04.01.2016

Экскурсійныя праграмы з элементамі прыгод, прысвечаныя гісторыі роду Радзівілаў, стартавалі ў Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку "Нясвіж". Да канца тыдня палац запрашае гасцей паглыбіцца ў атмасферу XVIII стагоддзя. Сёлета ўстанова адзначае юбілей гаспадара Нясвіжа, гетмана Вялікага Княства Літоўскага князя Міхаіла Казіміра Радзівіла "Рыбанькі", і з першых дзён новага года запрашае да знаёмства з ім і ўсёй яго яркай сям'ёй, - расказала ў інтэрв’ю каналу "Культура" намеснік дырэктара Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж" Наталля Жарко.

Фота: dic.academic.ru