30 работ падарыў мастак Іосіф Капелян музею Заіра Азгура

17.08.2018 

У Нацыянальным гістарычным музеі адкрылася выстава беларуска-ізраільскага мастака Іосіфа Капеляна “Нятанія-Мінск”. У экспазіцыі – 19 графічных работ. Кожная з пэўнай серыі. “Эзатэрычнае бачанне” і “Падчас чытання Шалом-Алейхема” адпавядаюць светапогляду творцы ў розныя перыяды жыцця. Куратар выставы Вольга Гоманава падкрэслівае духоўную непарыўнасць Іосіфа Капеляна з роднай краінай, нягледзячы на тое, што доўгі час мастак жыве за мяжой.

На палотнах Іосіфа Капеляна – вечныя тэмы быцця. “Большая частка графікі творцы – сюжэтная”, – адзначае галоўны захавальнік музея-майстэрні Заіра Азгура Мікалай Паграноўскі. У яго планах – арганізацыя выставы ўсіх работ Іосіфа Капеляна, у тым ліку серыі, прысвечанай мінскаму гета. Гэта магчыма дзякуючы вялікай шчодрасці мастака ў стаўленні да роднай краіны.

Выстава работ Іосіфа Капеляна “Нятанія-Мінск” адкрыта для наведвальнікаў у Нацыянальным гістарычным музеі да 5 жніўня.

Фота: bobruisk.ru