31 беларуская стужка ўдзельнічае ў нацыянальным конкурсе фестывалю "Лістапад"

20.10.2017 

Нацыянальны конкурс Мінскага міжнароднага фестывалю “Лістапад” парадуе аматараў айчыннага кіно. Сёлета на фестывалі Беларусь пакажа 31 стужку. Дзевяць карцін ігравога кіно, дванаццаць дакументальных і дзесяць анімацыйных фільмаў. Работы маладых рэжысёраў удзельнічаюць не толькі ў нацыянальных конкурсах. Журы міжнароднай федэрацыі кінапрэсы "ФІПРЭСІ" ацэніць стужку “Заўтра” рэжысёра Юліі Шатун і дакументальную карціну “Вакол Беларусі на веласіпедах з маторамі” Барыса Нікалайчыка. Падрабязней аб праграме расказаў Мікалай Лаўранюк – каардынатар нацыянальнага конкурсу “Лістапада”.

Паказы адбудуцца ў кінатэатры “Беларусь”. Большасць сеансаў наведаюць аўтары карцін. Паказ фільмаў нацыянальнага конкурсу пачнецца 7 лістапада.

Фота: youtube.com