730 дазволаў на правядзенне навукова-даследчых праектных і рэстаўрацыйна-абнаўленчых работ на гісторыка-культурных аб’ектах былі атрыманы ў 2016 годзе

18.04.2017

18 красавіка адзначалі Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін.  У Беларусі знаходзяцца чатыры аб'екты, якія ўключаны ў спіс Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА. Гэта Мірскі і Нясвіжскі замкі, геадэзічная дуга Струвэ, а таксама Нацыянальны парк "Белавежская пушча". У дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі ўключана прыкладана 5 тысяч аб'ектаў архітэктуры, гісторыі і археалогіі. Многія з іх рэстаўруюцца. "Летась дзяржава выдала 730 дазволаў на правядзенне навукова-даследчых праектных і рэстаўрацыйна-абнаўленчых работ на гісторыка-культурных аб’ектах", - адзначыла начальнік аддзела па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Беларусі Наталля Хвір.

Фота: narod.ru