75 гадоў таму знішчана Мінскае гета

22.10.2018 

У гэтыя хвіліны на мемарыяльным комплексе “Яма” ў беларускай сталіцы праходзіць жалобны мітынг. Памяць ахвяр прыйшлі ўшанаваць жыхары Беларусі, а таксама госці з Ізраіля, Расіі, ЗША, Германіі. У гады Другой сусветнай вайны фашысцкія акупанты стварылі ў беларускай сталіцы адзін з буйнейшых у Еўропе лагераў для знішчэння яўрэйскага насельніцтва. Да канца кастрычніка 1943 года нацысты закатавалі тут больш за 100 тысяч чалавек. Сюды таксама дэпартаваліся яўрэі з Германіі, Польшчы і Аўстрыі. Гэтымі днямі ў беларускай сталіцы праходзіць шэраг тэматычных падзей. Распавядае Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь Леанід Гуляка.

Фота: belta.by