8 жніўня ў 8 гадзін і 8 хвілін Уладзімір Пракапцоў адкрые выставу “Мая Беларусь”

07.08.2018 

8 жніўня ў 8 гадзін і 8 хвілін генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў адкрые дзверы установы, каб запрасіць наведвальнікаў на сваю выставу “Мая Беларусь”. У гэты дзень мастаку споўніцца 65 гадоў. Расказвае загадчыца адзела сучаснага беларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Кацярына Ізафатава.

Фота: belta.by