9 мая адбудзецца прэм'ера песні Яўгена Алейніка "Огненный танк"

07.05.2018 

Беларусь рыхтуецца да дня Перамогі. Плануецца мноства мерапрыемстваў: канцэртаў, акцый, спартыўных спаборніцтваў у раённых гарадах, абласных цэнтрах і, вядома, у сталіцы. Канцэрты адбудуцца не толькі ў дзень свята, але і напярэдадні. На адным з мерапрыемстваў адбудзецца прэм'ера песні Яўгена Алейніка "Огненный танк". Яна прысвечана прысвечаная подзвігу экіпажа савецкага танка Т28 ў Мінску. Расказвае начальнік аддзела канцэртна-фестывальных праектаў упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Беларусі Іна Адамовіч.

У святочныя дні пройдзе шэраг падзей у рамках Рэспубліканскага патрыятычнага праекта "Кветкі вялікай Перамогі". Яе сімвал – бутаньерка з кветкі яблыні і чырвона-зялёнай стужкі. Кожны раён Мінска рыхтуе сваю канцэртную праграму. Што адбудзецца ў святочныя дні на цэнтральных пляцоўках, раскажа першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага гарвыканкама Віталіна Рудзікава.

Завершыцца Дзень Перамогі святочным феерверкам на 6 пляцоўках Мінска.

Фота: mlyn.by