ААН: "Мы акцэнтуем увагу на паняццях узаемадапомогі, узаемадзеяння, салідарнасці і цярпімасці"

05.12.2018 

У Мінску гэтымі днямі праходзіць кінафестываль Чалавечая годнасць, роўнасць, справядлівасць. Яго традыцыйна арганізуюць прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза і Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Беларусі. Сёлета ў афішы дзесяць мастацкіх фільмаў. Паказы праходзяць да Дня правоў чалавека, які адзначаецца 10 снежня. Сёлета фестываль таксама прымеркаваны да 70-годдзя Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Расказвае прадстаўнік Дэпартамента грамадскай інфармацыі Прадстаўніцтва ААН у Беларусі Віктар Радзівіноўскі.

Многія з фестывальных стужак атрымалі ўзнагароды на міжнародных аглядах. Усе паказы кінафестывалю Чалавечая годнасць, роўнасць, справядлівасць” праходзяць у кінатэатры Піянер” да 10 снежня. Уваход на сеансы вольны.