Адкрыццё акцыі “Пінск – культурная сталіца Беларусі-2019” у Пінску

25.01.2019

Адкрыццё рэспубліканскай акцыі “Пінск – культурная сталіца Беларусі-2019” адбудзецца сёння ў Пінску. Святочны канцэрт пройдзе ў гарадскім Доме культуры. Гэта пачатак насычанага яркімі падзеямі года. Усяго ў 2019-м запланавана некалькі соцень мерапрыемстваў рознага кшталту. Распавядае рэжысёр аддзела метадычнай работы Пінскага гарадскога дома культуры Святлана Вадап’янава.

Фота: brest.biz