Адкрылася выстава дыпломных работ навучэнцаў Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў

05.03.2019

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася выстава дыпломных работ навучэнцаў Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў. Гэта адзін з праектаў у серыі падзей, прысвечаных стогадоваму юбілею навучальнай установы. Назва экспазіцыі – “Хто я?” Дыпломная работа – тэст на даросласць, які дапамагае выпускнікам вызначыць каштоўнасці і знайсці сваё месца ў мастацтве. Працягвае  намеснік дырэктара Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў Святлана Данская.

Фота: nlb.by