"Адпачынак у вёсцы" захавае кулінарную спадчыну Беларусі

13.02.2019

Беларусь разам з Латвіяй і Літвой стала ўдзельніцай трансгранічнага праекта, накіраванага на захаванне кулінарнай спадчыны і традыцыйных рамёстваў. У межах праекта з фінансавай падтрымкай Еўрапейскага саюза будзе арганізавана некалькі фестываляў нацыянальнай кухні, на турыстычнай карце з’явяцца гастранамічныя маршруты. Беларускі бок плануе актывізаваць дзейнасць аграсядзіб, многія з іх ужо выкарыстоўваюць аўтэнтычныя рэцэпты ў сваім меню. Распавядае кіраўнік беларускай грамадскай арганізацыі “Адпачынак у вёсцы” Валерыя Кліцунова.

Фота: vk.com