Алег Лукашэвіч: Мы атрымалі вялікую асалоду, калі працавалі над фільмам "Валянцін Елізар'еў. Балет - мастацтва думкі"

26.10.2017 

У нядзелю, 29 кастрычніка, на тэлеканале "Беларусь 1" адбудзецца прэм'ера хранікальна-дакументальнага фільма Алега Лукашэвіча і Аляксандра Аляксеева "Валянцін Елізар'еў. Балет - мастацтва думкі". Фільм прымеркаваны да юбілею народнага артыста СССР і Беларусі Валянціна Елізар'ева. 

Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета таксама адзначае 70-гадовы юбілей Валянціна Елізар'ева і падрыхтаваў два маштабныя праекты. 31 кастрычніка на сцэне - грандыёзны балет “Спартак” (харэаграфія і пастаноўка майстра). А 2 лістапада пройдзе юбілейны вечар з удзелам зорак сусветнага і беларускага балета. 

Падрабязнасці - у рэпартажы Святланы Колмак

Фота: kp.by