Александру Самоілэ: У "Пікавай даме" Чайкоўскі адлюстраваў будучыню

19.12.2016

Вялікі тэатр Беларусі прыняў на сваёй сцэне Адэскі Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балета. Оперная трупа падчас Міжнароднага Каляднага опернага форуму паказала самую папулярную пастаноўку – “Пікавую даму”. У Мінск прыехалі выканаўцы разам з дырыжорам-пастаноўшчыкам Народным артыстам Рэспублікі Малдова Александру Самоілэ.

Паставіў оперу "Пікавая дама" ў Адэсе тры гады таму народны артыст Расіі Аляксандр Цітэль. У Мінску ў яго версіі ў галоўнай партыі выступіў Эдуард Мартынюк. На сцэне Вялікага тэатра Беларусі ён выходзіць у гэтай ролі ў пастаноўцы Пламэна Карталава. Вось што сказаў спявак перад генеральнай рэпетыцыяй адэскага спектакля.

На фота - опера "Пікавая дама", bolshoibelarus.by