Алена Шаліма: Выцінанка выйшла з небыцця, калі ў яе прыйшлі мастакі

12.04.2017

У доме-музеі Ваньковічаў сёння адкрылася выстава “Папяровы мост сяброўства”. Выцінанкі майстроў Алены Шалімы з Беларусі і Лаймутэ Федасеевай з Літвы ўпрыгожылі калідор установы.  Беларуска паказвае нетрадыцыйныя для выцінанкі вобразы – гэта сучасны Мінск, са сваімі знакавымі будынкамі. Лаймутэ Федасеева дапаўняе вобраз беларускага горада фантастычнымі дрэвамі. Расказвае Алена Шаліма.

Фота з блога Алены Шаліма orehovskayalena.livejournal.com