Алена Тагіль: "Творчасць - гэта глыбінная патрэба кожнага чалавека"

25.11.2016

26 лістапада госць праграмы "Па-за іміджам" пісьменніца Алена Тагіль. Восем гадоў яна даволі паспяхова займалася маркетынгам, а потым па закліку сэрца сышла ў пісьменніцтва, цалкам прысвяціла сябе маленькай дачушцы і вырашыла напісаць кнігу па аповедах сваёй малечы. У выніку ўдалы тандэм мамы і дачкі прынёс свой плён – з’явілася казачная кніга “Чуделеныш”. Зараз яна цалкам гатовая да друку і вельмі хутка з ёй можна будзе бліжэй пазнаёміцца з яе неверагоднымі героямі – матуляй Чудзіленай, пчолкай-Пінебібкай, вусенем Бабубабіба і доктарам Разазумам.

Алена Тагіль - яскравы прыклад уважлівай матулі, якая чуе свайго дзіця і разам з ім жыве у свеце казак і прыгод.

Эфір - 26.11 у 11:15, паўтор 30.11 у 15:00.

На фота - Алена Тагіль з дачкой, Facebook.com