Анатоль Дрыбас: Трэба здымаць, здымаць, і тады яно пойдзе

28.08.2017 

Сёлета Мінск адзначае юбілей – 950 гадоў. Выстава “Мой Мінск” у Нацыянальнай бібліятэцы - падарунак сталіцы фатографа Анатоля Дрыбаса. За плячыма аўтара – работа ў выдавецтве “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”, вялікая колькасць фотаальбомаў, па якіх турысты вывучаюць Мінск. За сваю працу ўзнагароджаны фатаграфічным Оскарам у намінацыі “Найлепшы фотамастак кнігі”. На рахунку аўтара – 17 экспазіцый. “Мой Мінск” стала асаблівай, бо дзень нараджэння любімага горада для фатографа Анатоля Дрыбаса вялікае свята.

Пранікнуцца горадам праз аб’ектыў фатографа і паглядзець на Мінск з іншага боку можна да 9 кастрычніка ў галерэі “Атрыум” Нацыянальнай бібліятэкі.

Фота: minsknews.by