Апошні, 37-ы, том “Гістарычнага слоўніка беларускай мовы” выдала Акадэмія навук

24.10.2017 

Праект стагоддзя беларускай гуманітарыстыкі. Так навукоўцы называюць “Гістарычны слоўнік беларускай мовы” ў 37-мі тамах. Выданне створана ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Прэзентацыя адбудзецца ў чацвер. Работы па складанні слоўніка вяліся з 60-х гадоў мінулага стагоддзя. Некалькі пакаленняў айчынных лінгвістаў ўнеслі ўклад у распрацоўку, - расказала загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры акадэміі навук Наталля Паляшчук. 

Фота: nasb.gov.by