Атмасферу апошніх перадваенных дзён адновяць на Аўгустоўскім канале

21.06.2017 

У чацвер у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны на Аўгустоўскім канале пройдзе мерапрыемства “Тут пачыналася вайна”. Пачнецца яно ў Зарачанскім доме народнай творчасці, дзе адкрыецца тэматычная экспазіцыя. Гасцей чакае тэатральнае прадстаўленне, у аснове якога - спектакль “Дым над Чорнай Ганчай”. Будзе працаваць экскурсійны маршрут па абарончых збудаваннях 68 Гродзенскага раёна ўмацавання.

Падрабязней расказвае начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага райвыканкама Наталья Рамановіч.

Фота: grodnovisafree.by