Аўдыядэскрыпцыя дома-музея Марка Шагала прэзентаваная ў Віцебску

28.12.2016

Стварэнне аўдыягіда для невідушчых людзей па экспазіцыі дома-музея мастака - адзін са складнікаў сумеснага беларуска-польскага праекта "Развіццё тэхнік прыстасавання інфармацыі і мастацтва да патрэбаў невідушчых і глухіх. Аўдыядэскрыпцыя для невідушчых людзей у музеях, тэатрах і іншых установах культуры". Расказвае дырэктар дома-музея Марка Шагала ў Віцебску Ірына Воранава. Яна таксама адзначыла, што праца па прыстасаванні музея для патрэб невідушчых людзей будзе працягнута. Хутка яны змогуць не толькі пазнаёміцца з абсталяваннем і атмасферай дома-музея, але і дакрануцца пальцамі да твораў сусветна вядомага мастака.


Фота: chagal-vitebsk.com