Аўтары выставы "Адысея" абмяркуюць мінскую школу фатаграфіі

16.08.2016

18-га жніўня ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адбудзецца сустрэча з аўтарамі фатаграфічнага праекта “Адысея”. Адбудзецца размова пра мінскую школу фатаграфіі, творчасць і пераемнасць, а таксама паказ фільма-слайда “Адысея”. Як адзначыў куратар выставы Альберт Цэхановіч, гэта выстава-падарожжа, дзе ў асобным пакоі кожны аўтар прапануе свой напрамак развіцця піктарыяльнай фатаграфіі.

Фота Альберта Цэхановіча са старонкі "Культурна-выставачнага цэнтра імя Ценішавых" у "Facebook"