Балет “Кармэн-сюіта” ў пастаноўцы Валянціна Елізар’ева зноў на сцэне Вялікага тэатра Беларусі

25.04.2019

Балет “Кармэн-сюіта” ў пастаноўцы Валянціна Елізар’ева вярнуўся на сцэну Вялікага тэатра Беларусі. Галоўную партыю асляпляльнай і ганарлівай Кармэн выканала 23-гадовая салістка Людміла Уланцава. І гэта не дзіўна, таму што Валянцін Елізар’еў славіцца верай у маладыя таленты.

Перад паказам балета ў камернай зале адбылася сустрэча мастацкага кіраўніка з прыхільнікамі тэатра. Кожны ахвотны задаў пытанне не толькі мэтру, але і артысткам, якія выконвалі партыю Кармэн у розныя гады. Працягвае народная артыстка Беларусі Вольга Гайко.

У фае тэатра выставілі архіўныя фотаздымкі з ранейшых пастановак сюіты. Гэты стала цудоўнай магчымасцю зазірнуць у мінулае і ўбачыць сцэны балета, з самага пачатку, 1974 года, калі адбылася прэм’ера ў выкананні Людмілы Бржазоўскай.

Фота: bolshoibelarus.by