Балет "Карсар" трэці раз паставяць у Мінску

21.09.2017 

Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі рыхтуе прэм’еру балета “Карсар” Адольфа Адана. Гэта трэцяя пастаноўка знакамітага твора на айчыннай сцэне. Дырыжор-пастаноўшчык новага балета - заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалай Калядка. Афармленне народнага мастака Расіі Вячаслава Окунева. Балетмайстар з Марыінскага тэатра - Вячаслаў Хамякоў. Пра гэту прэм’еру і наступныя гастролі трупы расказвае мастацкі кіраўнік балета Вялікага тэатра, народны артыст Беларусі Юрый Траян. 

Фота: lori.ru