Балет "Спячая Прыгажуня" у музычным тэатры: харэаграфія Пеціпа застаецца нязменнай

15.08.2017 

Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр працягвае лінію класічных балетаў. У канцы мінулага сезона перад гледачамі з’явілася “Спячая Прыгажуня” Пятра Чайкоўскага. У новым сезоне ўбачыць “Спячую Прыгажуню” ў музычным тэатры можна 26 верасня. Пастаноўшчык - галоўны балетмайстар класічнага балета музычнага тэатра, народная артыстка Беларусі Кацярына Фадзеева. Яна сама неаднойчы танцавала партыі ў спектаклі і захавала класічную харэаграфію. Сюрпрызы таксама будуць.

Фота: musicaltheatre.by