Балетмайстар Вячаслаў Хамякоў перапрацаваў лібрэта балета "Карсар", каб надаць дынамікі сюжэту

06.10.2017 

Прэм'ера балета “Карсар” адбудзецца ў выхадныя ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі. Упершыню пастаўлены ў Парыжскай оперы яшчэ ў сярэдзіне XIX стагоддзя, балет кампазітара Адольфа Адана не страціў абаяння, але зведаў шмат змен. Напрыклад, дадаліся музычныя нумары вялікіх маэстра - ад Эдварда Грыга да Фрэдэрыка Шапэна. Ставіць ўжо не першую версію гэтага спектакля ў нашым тэатры балетмайстар з Санкт-Пецярбурга Вячаслаў Хамякоў.

Ілюстрацыя: classica.fm