"Беларуская капэла" вяртае спадчыну Станіслава Манюшкі

20.02.2019

Сёлета Беларусь святкуе 200-годдзе з дня нараджэння славутага кампазітара і дырыжора Станіслава Манюшкі. Ён нарадзіўся 5 мая 1819 года ў мястэчку Убель цяперашняга Чэрвеньскага раёна. Пачатковую музычную адукацыю атрымаў у Дамініка Стэфановіча ў Мінску. У Беларусі зацікавіўся фальклорам і пачаў ствараць, але пра гэта доўга не ведалі нават прафесійныя музыканты. Шмат гадоў вяртае беларусам спадчыну Станіслава Манюшкі творчы калектыў “Беларуская капэла” пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Віктара Скорабагатава.

Фота: wikipedia.org