Беларускі дзіцячы фонд зноў абвясціў конкурс “4383 дні дзяцінства”

01.03.2017

Галоўная мэта конкурсу “4383 дні дзяцінства” – праз фотаздымкі нагадаць дарослым, што побач з імі жывуць дзеці, якім патрэбны клопат, любоў і павага. Традыцыйна, па выніках творчага спаборніцтва сфарміруюць і пакажуць выставы ў галерэях краіны. Удзельнічаць у конкурсе могуць прафесійныя і непрафесійныя фатографы. Кожны можа прапанаваць да пяці работ у намінацыі. Пераможцаў назавуць 25 мая. Расказвае адзін з членаў журы конкурсу, фатограф Іван Пятровіч.

Акрамя Івана Пятровіча ў журы ўваходзяць прафесійныя фатографы і арганізатары. Дарэчы, творчасць Івана Пятровіча можна ўбачыць на выставе “Паўтарэнне пройдзенага” у кнігарні “Кніжная шафа”.

Фота: 4383-days.com