Беларускі праект з Венецыянскай біенале - 2017 упершыню экспануецца ў Мінску

02.02.2018 

У сталіцы прэзентавалі арт-праект “Стол”. Ён прадстаўляў Беларусь летась на Венецыянскай біенале. Поўны праект паказалі толькі ў Венецыі і Парыжы. Большасць беларускіх гледачоў упершыню ўбачаць яго ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. Акрамя фільма і арт-інсталяцыі, з'явіўся перформанс і асобная частка экспазіцыі – фотаздымкі з гісторыяй стварэння праекта. Расказвае адзін з аўтараў Раман Заслонаў.

Фота:  aif.by