11.04.2018
Тыдзень моды пачынаецца сёння. Сярод удзельнікаў 16-га сезона спецыялісты са сталіцы і рэгіёнаў Беларусі. Таксама калекцыі пакажуць дызайнеры Украіны і Італіі. Сёлета тыдзень адкрывае і закрывае праграма Kid`s Fashion Day. А ўсе сродкі ад продажу квіткоў пойдуць на падтрымку сем'яў з Беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам. Модная падзея змяніла пляцоўку: замест выставачнага цэнтра - культурны інкубатар - арт-прастора ў памяшканнях былых заводскіх цэхаў. Там і размясціўся 30-метровы подыум. Працягвае заснавальнік і кіраўнік Беларускага тыдня моды Яніна Ганчарова.
Фота: youtube.com