Больш за дзве з паловай тысячы ўдзельнікаў збяруцца на Другім з’ездзе вучоных Беларусі

12.12.2017 

 

Сёння ў Мінску пачынаецца Другі з’езд вучоных Беларусі. Больш за дзве з паловай тысячы ўдзельнікаў на працягу двух дзён стануць пастаяннымі наведвальнікамі Нацыянальнай акадэміі навук, вядучых ВНУ і міністэрстваў, дзе разгорнуцца пляцоўкі для зносін дэлегатаў. Мэта форуму - падвесці вынікі працы дзесяцігоддзя (менавіта ў 2007-м адбыўся першы падобны з'езд) і прыняць рэзалюцыю працы на наступныя 10 гадоў, а таксама распрацаваць стратэгію развіцця "навука і тэхніка" да 2040 года. На з'ездзе будуць 9 секцый. Асобная ўвага да дасягненняў маладых навукоўцаў. Падрабязней расказала прэс-сакратар апарата НАН Беларусі Наталля Марцалева.

Фота: grodnonews.by