Брадвей - у Мінску: рок-мюзікл "Недалёка ад нормы" упершыню пакажуць у Беларусі.

15.03.2018 

Над пастаноўкай спектакля, які атрымаў Пулітцэраўскую прэмію і 3 узнагароды Tony Award, працуе тэатр "Тэрыторыя мюзікла". Ужо адбылася закрытая прэзентацыя ключавых музычных нумароў. Сюжэт будуецца вакол жанчыны, якая пакутуе ад біпалярнага расстройства. Для працы над мюзіклам беларуская трупа заключыла кантракт з праваўладальнікам. Над падрыхтоўкай вакальных партый з беларускімі артыстамі працаваў коуч з ЗША. Як і на Брадвеі, спектакль будзе ў жывым музычным суправаджэнні рок-групы. Расказвае рэжысёр Анастасія Грыненка. 

Фота: bycard.by