Брэст сёлета наведалі больш за 450 тысяч гасцей з Беларусі і замежных краін

18.12.2018

З пачатку года па бязвізавым рэжыме Белавежскую пушчу і турысцка-рэкрэацыйную зoну "Брэст" наведалі больш за 15 тысяч замежнікаў.  Бязвізам замежныя госці могуць карыстацца, калі прыязджаюць да нас у турыстычных групах. Акрамя расіян напрамак прываблівае турыстаў з Польшчы і Германіі. “Пры гэтым сёння паўднёва-заходні рэгіён Беларусі робіць стаўку на падзейны турызм”, – адзначыла загадчык сектара спорту і турызму Брэсцкага гарвыканкама Алеся Крук.

Фота: wikipedia.org