04.09.2018
Кінастудыя “Беларусьфільм” рыхтуе прэм’еры. У снежні ў шырокі пракат выйдзе фільм Дзмітрыя Астрахана пад рабочай назвай "Жыццё пасля жыцця". У лістападзе выпусцяць альманах маладых рэжысёраў "Вайна. Застацца чалавекам". Таксама працягваюцца здымкі нацыянальнага фільма "Янка Купала”. Акрамя таго, вядуцца іншыя работы і перамовы. Працягвае генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Уладзімір Карачэўскі.
Сумесны праект Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" і "Кінавідэапракату" - магчымасць нагадаць, што беларускае кіно мае вялікую гісторыю. Яно жывое і запатрабаванае. Генеральны дырэктар "Кінавідэапракату" Мінгарвыканкама Павел Скалабан раскажа, што ў праграме акцыі.
Фота: Уладзімр Карачэўскі, news.tut.by