Да каго звяртацца, калі вы знайшлі параненую птушку, раскажуць на фестывалі “Зямля пад белымі крыламі”

18.08.2016

27 жніўня на падворку Свята-Елісавецінскага манастыра пройдзе дабрачынны птушыны фестываль “Зямля пад белымі крыламі” ад заапарка “Сірын”. Госці пазнаёмяцца з насельнікамі, дазнаюцца пра іх звычкі, паўдзельнічаюць у конкурсах. Пройдуць мінісемінары на птушыную тэматыку. Абяцаюць фотазоны, аніматараў, майстар-класы і нават катанне на алені. Расказвае куратар заапарка Сірын Ірына Траяноўская.

Фота - youtube.com