Даніэль Ястрэмскі: "Я спяваю пра сваё жыццё"

20.11.2018 

"Пераможа толькі наймацнейшы"! З такімі словамі Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сёння звярнуўся да ўдзельнікаў і дэлегатаў дзіцячага "Еўрабачання", падчас сустрэчы з імі ў Палацы Незалежнасці. Атмасфера была нефармальнай, а размова з таленавітымі дзецьмі атрымалася вельмі шчырай.

На памяць аб сустрэчы ўдзельнікі, дэлегаты і арганізатары конкурсу паднеслі Аляксандру Лукашэнку падарунак - сімвалічны галоўны прыз дзіцячага песеннага конкурсу. Гэта мікрафон з празрыстага шкла з каляровымі лініямі, якія сімвалізуюць патокі гуку.

А вось хто стане ўладальнікам арыгінальнай узнагароды, даведаемся ўжо ў гэту нядзелю, калі на "Мінск-Арэне" адбудзецца фінал дзіцячага "Еўрабачання".

А пакуль сёння на сцэне "Мінск-Арэны" – першыя рэпетыцыі ўдзельнікаў з 20 краін. Напярэдадні ў "БелЭкспа" афіцыйна адкрыўся еўратыдзень, дзе вызначылі першую і апошнюю пазіцыі, а таксама нумар выступлення краіны-гаспадыні. Адкрые шоу Дарына Краснавецкая з Украіны. Фінальныя акорды ў прадстаўніцы Польшчы. А прадстаўнік Беларусі Даніэль Ястрэмскі выступіць восьмым.

Фота: grodnonews.by