Дэні Катэ: Я шукаю тых, каму ёсць што расказаць

08.11.2016

XXIII Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад”  для гледачоў - гэта магчымасць пазнаёміцца з якасным кіно, а для членаў журы – час напружанай працы. Міжнароднае журы конкурсу “Маладосць на маршы” ўзначаліў канадзец Дэні Катэ - за час працы журналістам і кінакрытыкам ён зняў 15 незалежных кароткаметражных фільмаў. Яго першы мастацкі фільм «Зменлівыя станы» атрымаў «Залатога леапарда» у Лакарна. А карціна «Вік і Фло бачылі мядзведзя» ўдастоена «Сярэбранага мядзведзя» Берлінале. Таксама ў судзейскай кампаніі Дэні Катэ літоўская актрыса Аістэ Дзяржутэ – першая літоўка, якая атрымала еўрапейскую ўзнагароду “Актрыса, якая падае надзеі”. Яны ацэньваюць 12 работ рэжысёраў, якія знялі першую ці другую карціну ў вялікім кіно.

На фота - Дэні Катэ, kultprosvet.by