Дэсант беларускіх танцораў высадзіцца ў еўрапейскіх сталіцах

16.06.2017

Акцыя “Belarus Day” заклікана папулярызаваць айчынную культуру за мяжой. Ініцыятыва прагучала на V Усебеларускім народным сходзе. Два калектыва-візіткі харэаграфічнага мастацтва Беларусі выступяць у еўрапейскіх сталіцах. Падрабязнасці – у першага намесніка міністра культуры Ірыны Дрыга.

Першым ў дарогу выправіўся Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі. У суботу артысты выступяць у эстонскай сталіцы. З праграмай знаёміць намеснік дырэктара ансамбля Дзяніс Цітушкін.

Беларускі дзяржаўны заслужаны харэаграфічны ансамбль “Харошкі” адправіцца ў вялікае еўрапейскае турнэ на наступным тыдні. Першы прыпынак – Кіеў.

На фота - Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі, beladance.org