Драматычны тэатр Беларускай Арміі рыхтуе новы праект з двух монаспектаклей

08.05.2019

Драматычны тэатр Беларускай Арміі рыхтуе новы праект. "Абсалютнае шчасце" – гэта 2 монаспектаклі, аб'яднаныя агульнай тэмай. Першы - аднайменны – сыграе аўтар тэксту, акцёр Алег Бабуль. Падчас  2-га гледачы ўбачаць на сцэне галоўнага рэжысёра тэатра Ігара Фільчанкова. Монап’есу "Жыццё аднаго гусака" напісаў пастаноўшчык праекта Сяргей Здаранкоў.

Пастаноўку для гледачоў, старэйшых за 16 гадоў, пакажуць у Драматычным тэатры Беларускай арміі 14 чэрвеня.

Фота: afisha.tut.by