Другі Велікодны фестываль пачынаецца ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі

11.04.2018 

У праграме Другога Велікоднага фестывалю - канцэрты ў выкананні некалькіх пакаленняў лепшых студэнцкіх калектываў і салістаў. Адкрывае свята сёння студэнцкі хор. У закрыцці, у пятніцу, прымуць удзел оперная спявачка, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Аксана Волкава і студэнцкі сімфанічны аркестр пад кіраўніцтвам Андрэя Галанава. "А з’явіўся фестываль досыць незвычайна," - расказала рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Кацярына Дулава. 

Фота: bgam.edu.by