Другія беларускія калядныя чытанні адкрые Дзяржаўны камерны хор

30.11.2016

У Белдзяржфілармоніі “Музычная гасцёўня” дала канцэрт з удзелам артыстаў беларускай оперы. Сярод іх – народны артыст Беларусі барытон Уладзімір Пятроў, лаўрэаты міжнародных конкурсаў барытон Ілья Сільчукоў, тэнар Аляксандр Міхнюк, бас Дзмітрый Капілаў, бас Андрэй Валенцій. А ў чацвер у філармоніі ў межах Другіх беларускіх калядных чытанняў пройдзе канцэрт “У зімовы вечар”. Адкрываць і закрываць вечар будзе Дзяржаўны камерны хор. Расказвае яго мастацкі кіраўнік і дырыжор – заслужаная артыстка Беларусі Наталля Міхайлава.

Фота: museum.by