Духоўныя творы на розных мовах сабраны ў канцэрце “Авэ Марыя”

16.01.2017

У сталічнай канцэртнай зале “Верхні горад” 17 студзеня пройдзе вечар духоўнай музыкі “Авэ Марыя”. Многія кампазітары розных часоў звярталіся да гэтай тэмы і стварылі непаўторныя шэдэўры музычнага мастацтва. У гэты вечар слухачоў чакаюць спалучэнне тэмбраў голасу, арфы і флейты. Прагучаць найлепшыя ўзоры духоўнай паэзіі ў выкананні артысткі Беларускага радыё Маргарыты Захарыі. У канцэрце прымуць удзел лаўрэаты міжнародных конкурсаў – Кацярына Жураўлёва (арфа), Яўген Віданаў (флейта), а таксама Тамара Рэмез (сапрана). Спявачка не ўпершыню ўдзельнічае ў такіх праектах і для гэтай праграмы падрыхтавала творы на розных мовах свету. Расказвае Тамара Рэмез.

Фота: panoramio.com