Дызайнеры-шапавалы дэманструюць майстэрства валення на выставе ў трох частках

17.02.2017

У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў  на праспекце Незалежнасці ў Мінску адкрылася выстава тэкстыльных аб`ектаў з воўны “Што ў жаночай галаве??” і праект міні-тэкстылю “Сэрцайка маё”. Сучаснае стаўленне да воўны як да мастацкага матэрыялу адлюстравалася ў працах менавіта жанчын-мастачак. Кожны арт-аб’ект у гэтым праекце адлюстроўвае светапогляд ўдзельніц. Выстава таксама садзейнічае ўзмацненню міжнарожных культурных сувязяў, падтрымлівае і развівае нацыянальныя традыцыі валення. Удзельніцы - мастачкі з Беларусі, Швецыі, Польшчы, Латвіі, Славеніі. Расказвае адна з творцаў і арганізатараў Настасся Арайс.

Фота: ncsm.by