Дзень нараджэння Казіміра Малевіча ў Віцебску адзначылі выставай

24.02.2017

Праект “Канструкцыя”, прысвечаны мастаку, педагогу, тэарэтыку мастацтва, філосафу і прымеркаваны да яго дня нараджэння (творца з’явіўся на свет 23 лютага 1879 года), адкрыўся ў філіяле Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва "АРТ-прастора "Талстога, 7"". Удзел прымаюць мясцовыя мастакі. Але гэты праект не столькі для мастакоў, колькі для асветы жыхароў горада, бо ў шырокай публікі шмат пытанняў наконт такой вядомай асобы, - адзначыла старшы навуковы супрацоўнік Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Марына Карман.

Фота: arthistory.ru