Дзіцячы прыгодніцкі фільм "Правілы геймера" выйдзе ў рэспубліканскі пракат 31 мая.

24.05.2018 

Дзіцячы прыгодніцкі фільм "Правілы геймера" пакажуць у Мінску падчас школьных канікул. Галоўныя ролі выканалі падлеткі: Марк Несцер, Даніла Кармалін, Фёдар Сушко, Аліна Рачкоўская і Ігнат Скурко. У стужцы мноства загадак і нечаканасцей, якія дазваляюць героям праявіць кемлівасць, знаходлівасць і знайсці ключ да разгадкі таямніцы княскага палаца. Здымкі праходзілі ў Мінску, Нясвіжскім замку і Бабруйскай крэпасці. Аўтар сцэнарыя, Валянцін Залужны, падзяліўся гісторыяй напісання матэрыялу.

Фота: kinopoisk.ru