Экскурсія канала "Культура" ў музей валуноў сабрала больш за 60 наведвальнікаў розных узростаў

27.07.2018 

У сталічным музеі валуноў прайшла доўгачаканая экскурсія. Унікальны каменны парк сустрэў слухачоў і супрацоўнікаў канала “Культура” Беларускага радыё легендамі і паданнямі. Экскурсавод Мікалай Чырскі пазнаёміў наведвальнікаў музея з гісторыяй і адметнасцямі прыродных помнікаў. Адзін з гасцей адзначае, што падобныя вандроўкі – важны складнік культурнага ўзбагачэння.

Каменны крыж Стэфана Баторыя і валун “Дзед” – самыя цікавыя для наведвальнікаў экспанаты. Імпрэзы такога кшталту дазваляюць слухачам і звычайным ахвотнікам прайсціся таямнічымі сцежкамі роднай краіны. Працягвае намеснік дырэктара канала “Культура” Беларускага радыё Уладзімір Трапянок.

Фотасправаздачу экскурсіі шукайце ў сацыяльных сетках. 

Фота: vk.com