Фідан Гусейнава: "Я хачу зрабіць сабе падарунак на дзень нараджэння і выступіць як мага лепш"

23.11.2018 

У нядзелю стане вядомы пераможца дзіцячага "Еўрабачання 2018" у Мінску. Па традыцыі вынікі галасавання ад кожнай краіны абвесцяць спецыяльна запрошаныя вяшчальнікі 10-14 гадоў. Па правілах конкурсу, краіна-гаспадыня гасцінна прапанавала для гэтага хлопчыкаў і дзяўчынак з Беларусі, і амаль палова краін-удзельніц скарысталіся такой магчымасцю. Упершыню беларускія школьнікі абвесцяць вынікі ад дзевяці краін. Нягледзячы на свой юны ўзрост, многія з іх маюць вялікі вопыт здымак у праектах Белтэлерадыёкампаніі, удзельнічалі ў нацыянальных адборах дзіцячага "Еўрабачання", займаюцца ў тэатральных студыях і кінашколах, ведаюць некалькі замежных моў і ствараюць песні. Тым часам на “Мінск-арэне” працягваюцца рэпетыцыі выступленняў. У канкурсантаў насычаны графік. Расказвае прадстаўніца Азербайджана Фідан Гусейнава. 

Фота: trend.az