Галоўная інтрыга XXV Мінскага Міжнароднага фестывалю “Лістапад” раскрыта

10.11.2018 

Гран-пры "Золата Лiстапада 2018" за найлепшы фільм атрымала карціна "Мне пляваць, калі мы ўвойдзем у гісторыю як варвары" рэжысёра Раду Жудэ. Старшыня журы асноўнага конкурсу ігравога кіно Юсуп Разыкаў адзначыў, што тыдзень быў вельмі насычаны. Яго чаканні апраўдаліся і ён шчаслівы. Таксама ён падзяліўся меркаваннямі наконт карціны-пераможцы.

Фота: кадр з фільма "Мне пляваць, калі мы ўвойдзем у гісторыю як варвары", kinopoisk.ru