Галоўны мастак Вялікага тэатра Беларусі Аляксандр Касцючэнка: Я заходжу ў іншыя тэатры, і мяне заўсёды цікавіць адваротны бок дэкарацый

07.04.2017

Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь 2016 года у сферы літаратуры, мастацтва і архітэктуры прысудзілі калектыву Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі. У ліку ўзнагароджаных - і лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі, галоўны мастак тэатра Аляксандр Касцючэнка. Творца дакладна ведае кампаненты ўдалай пастаноўкі і заўважае, што на размову з рэжысёрам мастак заўжды павінен прыходізць падрыхтаваным.

Мастак беларускага Вялікага тэатра Аляксандр Касцючэнка пастаянна працуе над некалькімі спектаклямі адначасова. Прызнаецца, што лёгка можа пераключацца з адной задачы на іншую. Галоўнае правіла творцы – сачыць за рэжымам дня. 

Фота: vsr.mil.by