Гісторыю класічнай музычнай адукацыі і культуры за 4 дні прадставяць на Першым Велікодным фестывалі

18.04.2017

У Мінску адкрыўся Першы Велікодны фестываль. Ён пройдзе ў Беларускай акадэміі музыкі сумесна з Рэспубліканскай гімназіей-каледжам. Галоўная мэта форуму – далучэнне ў самыя радасныя велікодныя дні да вечных духоўных каштоўнасцей нацыянальнага і сусветнага музычнага мастацтва, умацаванне творчай пераемнасці пакаленняў. Напярэдадні святкавання 85-годдзя з дня заснавання акадэміі музыкі на Фестывалі адбудуцца своеасаблівыя творчыя справаздачы факультэтаў акадэміі, расказала рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Кацярына Дулава.

Канцэрты Першага Велікоднага фестывалю адбудуцца ў Вялікай зале акадэміі музыкі. Уваход бясплатны, але патрэбна загадзя браць уваходныя білеты.

Фота: mivuz.ru